У Хойніцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя "Выхад ёсць!", мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць сацыяльна-культурныя аб'екты горада Хойнікі. Чарговы паход адбыўся ў кінатэатр "Юбілейны", дзе выратавальнікі з дзецьмі правялі прафілактычнае мерапрыемства. Работнікі аддзела праверылі стан пажарнай бяспекі на аб'екце, наяўнасць доступу да эвакуацыйных выхадаў, а таксама наяўнасць і дзеянне першасных сродкаў пажаратушэння. Хлопцы і дзяўчата нагадалі працаўнікам кінатэатра алгарытм дзеянняў пры пажары, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і заклікалі іх выконваць не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. у месцах адпачынку і на прыродзе.
Вернуться в раздел Новости