Першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Мялешкін Сяргей Мікалаевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства "Хойніцкі камунальнік". У ходзе мерапрыемства Сяргей Мікалаевіч распавёў прысутным аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі вобласці і раёна. Агучыў тэму папярэджання траўматызму і гібелі на пажарах дзяцей, недапушчэння пакідання іх без нагляду, а таксама прывёў выпадкі гібелі дзяцей на пажары і ад знешніх прычын. Нагадаў важнасць ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні. Не засталася па-за ўвагай тэма пра бяспеку Беларускай атамной электрастанцыі і іншыя тэмы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, як у побыце, так і на працы.
Далей, для прысутным быў прадэманстраваны відэафільм «Бяспека дзяцей на вадзе», пасля прагляду якога Сяргей Мікалаевіч адказаў на пытанні, якія цікавілі грамадзян.
Вернуться в раздел Новости