На святочны марафон «Прыгарніся да роднага слова» у Дзень роднай мовы ў Хойніцкую цэнтральную раённую бібліятэцу былі запрошаны вучні 8 «Б» класа ДУА «Гімназія г.Хойнікі».
Навучэнцы прынялі ўдзел: у турніры знаўцаў роднай мовы «Літара да літары - слова. Слова да слова - народная мова!», моўным практыкуме «Як сказаць па-беларуску?», снікер - акцыі «Маё любімае слова па-беларуску», спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, чыталі вершы на роднай мове, пазнаёміліся з творамі беларускай літатратуры з кніжнай выставы «Скарбы роднай мовы».
Вернуться в раздел Новости